Тема street art оказалась настолько обширной, что мы решили раскрыть её полностью, и встретились с художником Томашом, который занимается трафаретом.
Растлумач аб тым, чым ты займаешся падрабязней?
Я займаюсь выключна трафарэтамі і мне гэтага хапае, каб выразіць ўсе ідэі якія ў мяне накапляюцца. Вартасць тафарэта ў тым, што ён выражае не ідэю, а яе сімвал, каб чалавек які бачыць працу мог задумацца, і ў яго самога ўзнікаюць уласныя вобразы. Проста стэнсіл, гэта такая рэч, якая дапамагае мысліць у тым накірунку, у якім хочацца мастаку.
Можаш ты што небудзь распавесьці аб гісторыі стэнсілаў?
Вядома, што самыя першыя трафарэты з’явіліся у сівой мінушчыне, у грэцкім мастацтве выкарыстоўваліся. У сучасным разуменні стэнсіл з’яўляецца прыкладна ў 1870я гады, у Францыі. Там пачаліся моцныя студэнцкія выступы, моладзь якая была там на плошчы пачала выкарыстоўваць стэнсілы для напісання лозунгаў, плакатаў і сваёй сімволікі. А потым стэнсілы актыўна выкарыстоўваліся ў 30я гады ў еўропе, пік папулярнасці прыйшоўся на 60я гады. У дальнеішым яны выкарыстоўваліся як частка граффіці.
А праводзяцца ў нас якіе небудзь выставы альбо фэстывалі?
На конт Беларусі можна сказаць, што наша прэзэнтацыя гэта першая спроба арганізаваць штосьці маштабнае. У нас саміх ёсць ідэя арганізаваць нешта такое кшталт фестывалю стэнсілаў “весна”, калі стане цёпла.
Ці можаш ты адзначыць каго-небудзь із Беларускіх аўтараў?
Агульна лічацца, што першымі хто пачынаў на Беларусі стэнсілы была групоўка з Брэста chuj_vam, нават зараз яны дзейнічаюць. А ў нас актыўна гэтыя накірункі развіваюцца на базе суполкі by stencil. У нас зараз бум стэнсілаў, гэта нават папулярна.
Ёсць які-небудзь абмен паміж вамі і мастакамі з суседніх краін?
Пакуль што няма, але мы запросім на нашу прэзэнтацыю хлопцаў з Украіны і Расіі. А яшчэ мы будзем арганізоўваць наступную прэзэнтацыю, і туды запросім людзей з Польшчы і можа быць з Літвы.
Ці ёсць у стэнсілы нацыянальныя рысы?
Канешне ёсць, у стэнсіла сама сутнасць пратэстная і сацыяльна-палітычная. І калі гэтыя праблемы розныя ў розных странах, то і тэматыка іх розная. Увогул два кіты на якіх трымаецца стэнсіл, першае гэта пратэстна-палітычыная тэматыка, а другое, гэта тое што можа зачапіцца за розум і прымусіць задумацца чалавека.
А ёсць у Мінску месцы збора мастакоў?
У нас ёсць не тое што б месца сбору, але культавая вуліца - Кастрычніцкая, яна амаль уся замалявана стэнсіламі. Гэта такая, вулічная выстава, там працавала чалавек 5-10. А адзінае места тусоўкі, гэта інтэрнэт.