Наведнікі фестывалю Sziget ўжо прызвычаіліся, што акрамя асноўных пяці дзён фестывалю, ёсць яшчэ «нулявы дзень». Кожны раз ён прысвечаны якой-небудзь асобнай тэме і ў гэтым годзе ёю стане 65-годдзе з дня нараджэння Боба Марлі.
Адкрываць гэты дзень будзе легендарны вугорскі гурт Ladánybene 27. За сваю дваццацігадовую гісторыю ён не аднойчы быў хэдлайнера Sziget, граў разам з Карласам Сантанай і The Wailers. Працягнуць выступы на галоўнай сцэне KRSA és a Paso Brass band, Toots & The Maytals, а таксама амерыканцы The Aggrolites. Іх сумесь з рутс-рэгі, ска і панк-рока дазволіла ім стаць аднымі з заканадаўцаў мод у сучасным рэгі. The Aggrolites завяршаюць ў гэтым годзе сусветны тур разам з ветэранамі ска-сцэны з Ямайкі Skatalites, якія таксама выступяць у «нулявой дзень» цяперашняга Sziget.
Але галоўнай падзеяй гэтага дня стануць выступленні двух самых вядомых рэгі-гуртоў у свеце. Адны з родапачынальнікаў стылю The Wailers ў гэты вечар выканаюць ўсе самыя знакамітыя свае хіты, не гледзячы на тое, што ад першапачатковага складу гурта, заснаванага ў далёкім 1962 годзе Бобам Марлі і яго сябрамі ў адным з гета на захадзе Кінгстана, застаўся толькі бас-гітарыст Астан Барэт. А закрываць дзень будзе легендарная брытанская каманда UB40, якая за сваю трыццацігадовай кар'еру прадала больш за 55 мільёнаў дыскаў, а ў нашых краях праславілася песняй «Kingston Town».
Такім чынам, усе галоўныя рэгі-гурты сучаснасці можна будзе ўбачыць ў адзін дзень, 10 жніўня, на галоўнай сцэне фестывалю Sziget. Нагадаем, што асноўная праграма фестывалю прадоўжыцца з 11 па 16 жніўня на востраве Обуда ў цэнтры Будапешта. Галоўнымі хэдлайнерамі гэтага года значацца Muse, 30 Seconds to Mars, Kasabian, Iron Maiden, The Specials, Ska-P, Nina Hagen, Papa Roach, Children Of Bodom, 69 Eyes, Paradise Lost, Fear Factory, Ill Niño, Bad Religion, Infected Mushroom, Gorillaz Sound System і шматлікія іншыя.
Іншай цікавай навіной апошніх дзён стала падпісанне фестывалем спонсарскай дамовы з міжнародным мабільным аператарам Vodafone. Гэта супрацоўніцтва дазволіць усім жадаючым аплаціць уваходны білет на фестываль за адну хвіліну з дапамогай мабільнага тэлефона, і, пры жаданні, нават разлічыцца за каву. А ўсе выступленні на фестывалі будуць адкрывацца лозунгам «Vodafone прадстаўляе».
Інфармацыю пра аўтобусны тур на фэстываль з Мінска лёгка знайсці на старонцы “Музыкальные Путешествия”.