Папоўніўся спіс зорных музыкаў, якія пацвердзілі ўдзел ў найбуйнейшым музычным фестывалі кантынентальнай Еўропы Sziget. Сярод іх Джарэд Лета і гурт 30 Seconds to Mars, легендарная Ніна Хаген, гурты Major Lazer, Fear Factory і іншыя.
Папулярнасць акцёра і музыканта Джарэда Лета (Jared Leto) і яго гурта 30 Seconds to Mars расце з кожным годам. Толькі кліп на песню «The Kill» быў прагледжаны на YouTube 34 мільёны разоў, не меншы поспех мелі і іншыя песні гурта, такія як «A Beautiful Lie» і «I'll Attack». Выступ 30 Seconds to Mars на Sziget абяцае стаць адной з самых яркіх падзей фестывалю.
Не менш яркім будзе шоў скандальнай нямецкай панк-рок спявачкі Ніны Хаген (Nina Hagen). Хоць ёй ўжо далёка за пяцьдзесят, яна па-ранейшаму дэманструе на сцэне сапраўдны панк-рок, укладваючы ўсю сваю неўтаймоўную энэргію ў правакацыйныя прадстаўленні.
Як заўсёды Sziget будзе багаты танцавальнымі сэтамі. Упершыню на фестывалі выступіць праект Major Lazer, які з'яўляецца віртуальным увасабленнем трып-хоп-музыкаў DJs Diplo and Switch. Мультыплікацыйнае відэа на кампазіцыю «Hold The Line» гэтага праекту бачылі ўжо многія. Таксама на фестывалі выступіць Calvin Harris, якога ўжо паспелі ахрысціць «каралём электрапопа» пасля паспяховага дэбютнага альбома «I Created Disco» і гастроляў разам з Groove Armada і Faithless. Другі альбом музыкі «Ready For The Weekend», які выйшаў у мінулым годзе, стаў залатым і ўзначаліў брытанскія чарты альбомаў.
Адбылося папаўненне і на метал-сцэне. Да Children Of Bodom, Monster Magnet, 69 Eyes і Paradise Lost далучацца амерыканцы Fear Factory і Kamelot.
Расце дэсант гуртоў з СНД. Услед за беларускім гуртам «Ляпис Трубецкой» і ўкраінскім фольк-гуртам «Гудаки», у лайн-ап фестывалю ўключаны расійскі этна-рок-гурт «Рада и Терновник», а таксама яшчэ адзін украінскі калектыў Death Valley Screamers, які грае рок-н-рол у першапачатковым выглядзе.
Сярод іншых навічкоў фестывалю названы Charlie Winston, Yeasayer, Young Punx, Simian Mobile Disco, Breakestra.
Нагадаем, што Sziget пройдзе з 11 па 16 жніўня на востраве Обудаі ў цэнтры Будапешта. Галоўнымі хэдлайнерамі гэтага года значацца Muse, Kasabian, Iron Maiden, The Specials, Ska-P, Papa Roach, Ill Niño, The Hives, Bad Religion, Infected Mushroom, Gorillaz Sound System і шматлікія іншыя.
Квіткі на фэстываль можна купіць ужо зараз і іх кошт на дадзены момант вагаецца ад 140€ да 170€ (з намётам) на ўсе дні, ці 45€ на адзін дзень. Калі вы хочаце наведаць фэстываль і зэканоміць грошы, раім купляць квіткі ўжо зараз, бо бліжэй да фэстывалю кошты ўзрастуць і складуць ужо ад 170€ да 200€ адпаведна.
Усе аматары музыкі і добрага адпачынку могуць скарыстацца аўтобусным турам на фестываль, арганізаваным кампаніяй «Рестмаркет». Вам гарантуецца прыемнае падарожжа ў дружнай кампаніі, візавая падтрымка і магчымасць купіць білет на фестываль ужо зараз. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра паездку на фестываль на сайце “Музыкальные Путешествия”.