Канцэрт "Песьні Свабоды" мае адбыцца ў пятніцу, 25 жніўня на пл.Бангалор, пачатак а 18-й гадзіне. У канцэрце возьмуць удзел:
Крама
N.R.M.
Neuro Dubel
Партызанская Школа
Band A
P.L.A.N.
Памідор/OFF
Tav.Mauzer
Паводле атрыманага прагнозу, у пятніцу пасьля 18-й ніякіх сур'ёзных ападкаў не чакаецца, аднак, відавочна прыпякаць таксама ня будзе, таму лепш апрануцца на асеньні лад, на ўсялякі выпадак можна прыхапіць і парасоны.
Мерапрыемства адкрытае і легальнае.